Красивые домики

Хата – жытло чалавека, у народнай аксіялёгіі беларусаў сімвал найвялікшай каштоўнасьці: «Свая хатка як родная матка». Кожнае жытло ў традыцыйнай сьвядомасьці надавала сьвету прасторавы сэнс, аддзяляла чалавека ад навакольнага сьвету. У хаце як бы суіснавалі чалавек i Сусьвет, нутраное й вонкавае, таму станавілася магчымым перакадзіроўка паміж часткамі чалавечага цела, элементамі космасу й дэталямі хаты «Дом можа быць «разгорнуты» ў Сусьвет i «згорнуты» ў чалавека» (А. К. Байбурын). Сам Сусьвет асэнсоўваўся на пэўным этапе як велізарны дом з належнымі яму атрыбутамі небам-стольлю, цэнтрам, які часьцей уяўляўся ў выглядзе Сусьветнага Дрэва, падмуркам (яго каранямі).

Красивые домики

Красивые домики

Архаічнае сумяшчэньне верху й нізу ўвасобілася ў цэнтральным пячным слупе (гл. Слуп пячны), часам нават у выглядзе антрапаморфнага ідала, зь якім самым цесным чынам былі зьвязаны ўяўленьнi аб хатнім бостве-продку. Спосабы арыентацыі ў сьвеце адбіліся ў спосабах структураваньня хаты. Так, своеасаблівай восьсю жытла высту­пае дыяганаль кут — печ, якая адным канцом (покуць) паказвае на сьвятло, усход, божы бок, а другім (печ) — на захад, цемру й да т. п. Адным з першых актаў абжываньня прасторы станавілася яе абмежаваньне, вылучэньне «свайго» локуса, за межамі якога заставаўся «той» сьвет. Так, сьцены, дзьверы, дах, вокны становяцца першымі граніцамі, межамі паміж асвоеным i неасвоеным, паміж сваім і чужым.Дабрабыт i шчасьце ў сям’і прагназаваліся ўжо самім будаўніцтвам хаты, якое перш-наперш сімвалічна арыентавалася на тварэньне сьвету (гл. неабходнасьць гаспадару сабраць з чатырох розных палёў (=бакоў сьвету) па камемі, пакласьці йx чатырохкутнікам i, стаўшы на сярэдзіне, папрасіць спрыяньня ў продкаў. Спасылка на міфалагічны прэцэдэнт бачыцца ў абавязковай так званай «будаўнічай ахвяры», рудыментам якой выступае першае за­пусканьне ў хаты пеўня ці ката.У бе­ларусаў зафіксаваныя ўнікальныя звычаі аб сямі ахвярных жывёлах у парадку йx сакралізацыі — ад пеўня да каровы й каня. Завяршаць шэраг ахвяраў мог i чалавек — на Гродзеншчыне верылі, што цесляры «закладваюць» чыю-небудзь галаву, ці жывёлы, ці каго з сямейнікаў, іначай памрэ старшы цесля. Прыпадабненьне хаты да ахвярнай жывёліны захавалася ў загадках з адгадкай «хата»: «Стаіць турыца, у турыцы лісіца…» Вывядзеньне хаты зь цела ахвяры дэманструецца й у найменьнях накшталт «коневы слуп», конік на страсе ды йнш. Такія ж архаічныя падставы, у прыватнасьці, у перакадзіраваньні хаты й яе элементаў у часткі цела чалавека.

Xату стараліся не ставіць на месцы, дзе раней пралягала дарога, было папялішча, знойдзены косткі, дзе пралілася кроў. Каб пераканацца ў дакладнасьці выбару, ставілі пасудзіну зь мёдам i чакалі мурашоў, гаршчок з павуком, клалі хлеб ды йнш. Пад пабудову не бралі дрэвы, паваленыя бурай, рыпучыя, тыя, што завісьлі пры падзеньні на йншых, дрэвы з гузам (наростам). Будаваць пачыналі ў пэўныя часы згодна са станам Месяца, у першы дзень клалі толькі адзін вянок, цэлы год не дакрывалі страху ў сенцах. У асобны рытуал разгортвалася й навасельле.

Значную ролю ў семантыцы жыльлёвай прасторы й яе элементаў грае традыцыйны інтэр’ер сялянскай хаты. Ля ўваходу размяшчалася печ, ля якой знаходзіўся качарэжнік. Супраць печы каля ўваходу размяшчаўся гаспадарчы («бабін») кут, дзе стаялі вёдры, кадушкі, а на сьцяне вісела паліца з посудам. Па дыяганалі на Ўсход віселі абразы, там знаходзілася покуць, пасярод пакоя стаяў стол.Ахова хаты ад вонкавых негатыўных уздзеяньняў ажыцьцяўлялася праз зьмяшчэньне ля яе межаў самых розных прадметаў-апатрапеяў: вострых, жалезных прыладаў, калючых раслін, ад пажару пад страху торкалі галінкі елкі, ад навальніцы выносілі хлебную лапату, дзьверы й вокны закрыжоўвалі, пырскалі на ix асвечанай вадой i да т. п. Універсальны абарончы характар мелі й абходы вакол хаты, накіраваныя на выгнаньне насякомых, нечысці наагул, на Благавешчаньне ці ў Чысты чацьвер, аб’езды на качарзе, на хлебнай лапаце. Каб разагнаць хмары, хату абьбягала голая гаспадыня. Часцей гэтым рытуалам папярэднічала вымятаньне з хаты сьмецьця, што сімвалізавала выдаленьне рознага бруду й бедаў.

Апекавалі хатай продкі; людзі ве­рылі, што душы йx знаходзяцца ў межах хаты: пад печчу, пад парогам — адсюль звычаі пахаваньня нябожчыкаў, асабліва дзяцей, ля парога. Асабліва захоўвалася думка пра тое, што душы продкаў наведваюць свае хаты на Дзяды, Каляды — для гэтага ім наладжвалі спецыяльнае частаваньне. Вера ў апекаваньне продкамі знайшла свой працяг ва ўяўленьнях пра Дамавіка, рытуал перавозу якога са старой хаты ў новую стаў адным з абавязковых пры засяленьні ў новы будынак: дамавіка «перавозілі» у лапці, у гаршку з жа­рам, са сьмецьцем i венікам.Благім знакам, што прадказвае розныя няшчасьці, лічылася з’яўленьне ў хаце розных птушак, жывёл ці насякомых, а фактычна прадстаўнікоў i ўжо тым вестуноў чужога й небясьпечнага — прылёт да хаты зязюлі, крумкача, савы, улятаньне ў вакно невялічкай птушкі, з’яўленьне вялікай колькасці мышэй паказвалі на хуткую бяду. I нават брэх сабакі ў хаце назаўсёды выганяў з яе анёлаў. Непрыемнасьці ў хаце выклікалі й сьвядомыя ўчынкі нядобразычліўцаў: пад хату падкладвалі розныя нагавораныя прадметы, косткі, вылівалі ваду, якой абмывалі нябожчыка, ды йнш.

Цікава, што й вызначальныя, падставовыя ў плане этнапсіхалогіі сентэнцыі (актыўныя й актуальныя сёньня) разгортваюцца вакол стэрэатыпу хаты: «Мая хата з краю, нічога не знаю», «Я не я, i хата не мая» i да

Show More
Добавить комментарий